У Віцебску да свята Перамогі канчаткова спляжылі мемарыяльны парк (фота)

Да 9 траўня віцебскія гарадскія ўлады прыгатавалі ветэранам ды жыхарам горада падарунак у выглядзе плана рэканструкцыі плошчы Перамогі. Унікальны мемарыяльны парк да ўрачыстай даты канчаткова спляжылі і абнеслі металічным глухім плотам, які упрыгожылі святочнымі лозунгамі.  Таксама па перыметры плоту развесілі планшэты з планам рэканструкцыі. З чэрцяжу можна даведацца, што пасля заканчэння работ на месцы парку з’явяцца шэсць фантанаў, некалькі светадыёдных экранаў, эстрада.

Невядома, колькі месца пад клумбы распрацоўшчыкі праекту пакінулі, але амаль 90%плошчы, калі меркаваць па малюнку, будзе закладзена пліткай ці заасфальтавана. А каб жыхары горада не засмучаліся, план упрыгожылі фотаздымкамі... невядомых вуліц (мінскіх?), фантанаў, і паркаў. Маўляў, прыгожа будзе, як у сталіцы.











Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі