У Віцебску ў грамадзяніна Чэхіі канфіскуюць атракцыёны

Віцебскі суд вынес рашэнне пра канфіскацыю 16 атракцыёнаў, якія належаць грамадзяніну Чэхіі. Ён мае намер абскардзіць прысуд. Справа ў тым, што замежнік здаў у арэнду лунапарк гомельскаму прадпрымальніку. Апошні перадаў каруселі трэцяй асобе, хоць паводле заканадаўства не меў права гэта рабіць. Пры гэтым у мытнай дэкларацыі прадпрымальнік у дзесяткі разоў занізіў іх кошт.

Кожны з беларусаў заплаціў штраф. Калі судовае рашэнне набудзе законную сілу, атракцыёны стануць уласнасцю беларускай дзяржавы.

Паведамляецца, што пакуль ішлі судовыя разбіральніцтвы, чэх спрабаваў цішком вывезці сваю ўласнасць на радзіму, але гэта яму зрабіць няўдалося.

ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі