У Віцебску ўначы гарэў інтэрнат ветэрынарнай акадэміі (фота)

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у інтэраце было моцнае задымленне на паверхах і адкрытае гарэнне ў жылым пакоі на 4-м паверсе. Выратавальнікі разам з адміністрацыяй аб'екта з інтэрната па лесвiчных маршах эвакуявалі 659 чалавек. Пацярпелых няма.



Ліквідаваць пажар выратавальнікі здолелі праз 30 хвілінаў. Прычына здарэння высвятляецца. У пакоі 3х4 метра знішчана маёмасць, закураныя сцены.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі