У Віцебску затрыманы два апазіцыянеры за сцяг і парасон

26 красавіка, у дзень гадавіны чарнобыльскай трагедыі, у Віцебску затрыманы два апазіцыянеры. У Чыгуначны РАУС абласнога цэнтра дастаўлены распаўсюджвальнік недзяржаўнай прэсы Барыс Хамайда і член КХП-БНФ Сяргей Каваленка.
Каля 11 гадзін Каваленка выйшаў у цэнтр горада з бел-чырвона-белым сцягам. Праз 12 хвілін да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і загадалі ісці з імі ў раённае аддзяленне.

Барыса Хамайду супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі каля дома № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён звычайна распаўсюджвае незалежную прэсу. Міліцыянеры патлумачылі, што ён затрыманы для таго, каб у міліцыі маглі праверыць законнасць распаўсюджвання ім выданняў.

Аднак у пратаколе, які міліцыянеры склалі ў Чыгуначным РАУС, запісана таксама, што апазіцыянер быў у бел-чырвона-белым шаліку і стаяў пад вялікім бел-чырвона-белым парасонам.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі