У Вялікабрытаніі прадалі самы маленькі тэатр у свеце

"Тэатр Хлопчыка-з-Пальчык", які знаходзіцца ў Брытаніі, прадалі з аўкцыёна за 190 тысяч долараў.
Будынак тэатра лічыцца адным з самых маленькіх у свеце: ён умяшчае да 60 чалавек, а памеры сцэны — 3х2 метры, паведамляе The Telegraph.

У апошні раз у "Тэатры Хлопчыка-з-Пальчык" гралі ў 2005 годзе: апошнім спектаклем у ім стала камедыя Оскара Уайльда "Як важна быць сур'ёзным".

Новая ўладальніца акторка Фрэнкі Джордан плануе і надалей выкарыстоўваць будынак як мясцовы тэатр, а таксама ладзіць у ім канцэрты і лекцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі