У забудоўшчыка забралі пляцоўку: чакалі пяць гадоў — будынку няма

У забудоўшчыка забралі пляцоўку: чакалі пяць гадоў — будынку няма

У забудоўшчыка забралі пляцоўку ў сувязі з працяглым незасваеннем тэрыторыі. Як паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”, новы 14-павярховы гмах мусіў паўстаць на сталічным праспекце Машэрава паміж дамамі № 40 і 48.

Пад гэтае будаўніцтва яшчэ ў 2013 годзе выдзелілі ўчастак ля музычнай школы №8. Праз год пляцоўку агарадзілі, высеклі дрэвы, але будоўля не пачыналася. Планавалася, што гэта будзе адміністратыўны комплекс з двухузроўневай паркоўкай. Потым параметры аб’екта зменшылі, але забудоўнік не скарэктаваў сваю праектную дакументацыю і не распачаў будаўніцтва.

У выніку адміністрацыя Савецкага раёна Мінска распарадзілася зняць агароджу вакол пляцоўкі і прывесці тэрыторыю ў парадак.

Гэта не адзіны ў сталіцы аб’ект, што так і не дачакаўся сваёй рэалізацыі. Каторы год стаіць пляцоўка былога Чэрвенскага рынка, дзе мусіць з’явіцца гандлёва-забаўляльны цэнтр. Не пачалося пакуль і засваенне тэрыторыі былога выставачнага цэнтра “Белэкспа” на вуліцы Янкі Купалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі