У Жабінкаўскім раёне затрымалі старшыню АГП Анатоля Лябедзьку
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька затрыманы ў Жабінкаўскім раёне. Як перадае Радыё Свабода, гэта здарылася ў ноч на 10 лютага падчас вяртання з Брэста.
У панядзелак адбудзецца суд над Лябедзькам, якога абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі. Цяпер палітык знаходзіцца ў ізалятары ў Кобрыне. У гэтым горадзе яго і будуць судзіць.
Анатоль Лябедзька ўдзельнічаў у кампаніі па зборы подпісаў супраць будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода.