У Жытоміры ўзніклі праблемы з рамонтам беларускіх тралейбусаў

Тралейбусы на вуліцы Жытоміра

Тралейбусы на вуліцы Жытоміра / zhitomir.info

У Жытоміры ўзніклі праблемы з рамонтам беларускіх тралейбусаў. Іх у горадзе паўсотні. 48 штодня на лініі, а 2 рамантуюцца. Як паведамляе zhitomir.info, у гарадской адміністрацыі кажуць, што ў лютым сёлета скончыліся ўсе гарантыйныя тэрміны на тралейбусы, а сувязі з заводам-вытворцам няма ніякай. Таму рамантаваць тэхніку няпроста — запчасткі з Беларусі не прывезці з-за вайны і санкцый.

Гарадскія ўлады бачаць выхад у набыцці новай тэхнікі, якая паступова заменіць беларускую. У 2024-м будзе куплена 20 тралейбусаў "з аўтаномным ходам", а таксама 15 электробусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі