У ЗША апублікавалі фантастычныя лічбы пра вучэнні “Захад-2017” у Беларусі
У ЗША апублікавалі фантастычныя лічбы пра вучэнні “Захад-2017”, якія мусяць прайсці ў Беларусі ў верасні 2017 года. Wall Street Journal піша пра 400-500 тысяч беларускіх і расійскіх салдат, якія мусяць у іх узяць удзел. На чым грунтуюцца гэтыя лічбы, невядома. Адзначаецца, што Расія збіраецца правесці ў Беларусі найбуйнейшыя вучэнні з 1991 года.
Беларускае войска налічвае каля 65 тысяч чалавек, расійская армія — больш за 1,1 млн чалавек. Паводле афіцыйных дадзеных, у згаданых вучэннях плануюць паўдзельнічаць 10 тысяч беларускіх вайскоўцаў і каля 3 тысяч расійскіх салдат і афіцэраў.