У ЗША па пошце адправілі бомбы Абаме, Клінтан, экс-дырэктару ЦРУ
У ЗША працягваецца рассылка па пошце выбуховых прыстасаванняў вядомым асобам. Спачатку бомбу знайшлі ў паштовай скрыні мільярдэра Джорджа Сораса, пасля спецслужбы перахапілі бомбы, адпраўленыя экс-прэзідэнту Бараку Абаме і экс-дзяржсакратару Хілары Клінтан. Ніхто не пацярпеў. У Нью-Ёрку адбылася эвакуацыя будынка Time Warner Center (там знаходзіцца офіс тэлеканала CNN). Туды было дастаўленае паштовае адпраўленне з выбуховым прыстасаваннем, адрасаванае былому дырэктару ЦРУ Джону Брэнану. Ёсць інфармацыя, што была перахоплена падобная пасылка, якую невядомы зламыснік (ці зламыснікі) даслаў экс-генпракурору Эрыку Холдэру.
Адзначаецца, што выбуховыя прыстасаванні прымітыўныя, але небяспечныя.
Фота: Reuters