У ЗША затрымалі падазраванага ў рассылцы бомб

У ЗША затрымалі падазраванага ў рассылцы бомб

Амерыканская паліцыя затрымала мужчыну, якога падазраюць у рассылцы бомб апошнімі днямі, перадае Бі-Бі-Сі. Выйсці на яго след удалося дзякуючы аналізу ДНК. 

Паводле інфармацыі СМІ, гэта 56-гадовы Сейзар Саёк-малодшы, прыхільнік Рэспубліканскай партыі. Раней яго некалькі разоў арыштоўвалі за дробныя крадзяжы, па справах пра наркотыкі і за махлярства. Ёсць звесткі, што ў 2002 годзе яго арыштавалі ў Фларыдзе і абвінавацілі ў пагрозах прыгатавання і выкарыстання бомбы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падзякаваў праваахоўнікам за "хуткую і выдатную працу".

Амерыканскія СМІ паведамляюць, што Саёка-малошага затрымалі ў горадзе Плант недалёка ад курортнага горада Форт-Ладэрдэйл на ўсходнім узбярэжжы Фларыды. Амерыканскія тэлеканалы паказалі кадры, на якіх праваахоўнікі аглядаюць белы фургон, які належыць падазраванаму. 

Раней у пятніцу стала вядома, што ў ЗША выявілі яшчэ тры тры падазроныя пакеты: два з іх былі дасланыя сенатару-дэмакрату ад штата Нью-Джэрсі Коры Букеру, а яшчэ адзін — былому дырэктару Нацыянальнай разведкі ЗША Джэймсу Клэперу.  

Раней на гэтым тыдні самаробныя выбуховыя прыстасаванні ў пакетах атрымалі некалькі крытыкаў Дональда Трампа, у тым ліку былая кандыдатка ў прэзідэнты Хілары Клінтан і былы прэзідэнт ЗША Барак Абама.

У ЗША затрымалі падазраванага ў рассылцы бомб
Сейзар Саёк-малодшы. Фота офіса шэрыфа графства Броўард

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі