Удзельнікаў галадоўкі салідарнасці адпусцілі з мінскай міліцыі

Удзельнікі галадоўкі салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам адпушчаныя з міліцыі без складання пратаколаў. Нагадаем, раніцай 9 траўня міліцыянтамі былі затрыманыя Яўген Скрабец і Ілля Нагорны, якія выйшлі з офіса Партыі БНФ па воду. Тры гадзіны хлопцаў пратрымалі ў Цэнтральным РУУС сталіцы. Прычыну затрымання Скрабцу і Нагорнаму не патлумачылі, нават дакументы іх не правяралі. Выпушчаныя яны былі пасля заканчэння шэсця ветэранаў па праспекце Незалежнасці.

БелаПАН нагадвае, што з 4 траўня працягваецца бестэрміновая галадоўка ў падтрымку арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, у ёй удзельнічае амаль тры дзясяткі актывістаў дэмакратычнага руху, пераважна маладых людзей. Яны патрабуюць неадкладнага вызвалення Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных у краіне, а таксама спынення пераследу грамадзян з палітычных прычынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі