Удзельнікаў мінскай тэрабароны на зборы найбольш зацікавіў робат-сабака
Робат-сабака і камандзіры мінскай тэрабароны
У Мінску ў Маскоўскім раёне прайшоў збор органаў кіравання тэрытарыяльнай абаронай сталіцы і "камандна-штабное вучэнне". Удзельнікамі былі пераважна чыноўнікі і сілавікі. Для іх арганізавалі выставу розных тэхнічных распрацовак. Напрыклад, паказалі беспілотнікі і сродкі барацьбы з імі. Але ўдзельнікаў збора найбольш зацікавіў робат-сабака. Магчыма, і яго плануецца задзейнічаць "для аховы і абароны аб'ектаў мясцовай інфраструктуры".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.