Украіна атрымала падтрымку Брытаніі пры ўступленні ў ЕС і НАТА

Украіна "мае падтрымку Вялікабрытаніі ў імкненні да паўнапраўнага сяброўства ў ЕС і НАТА". Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка па выніках перамоваў з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Горданам Браўнам.

У прынятай сумеснай заяве падкрэсліваецца, што "Украіна мае патэнцыял для ўмацавання дабрабыту і ўзмацнення бяспекі Еўрасаюза. Адразу пасля дасягнення Украінай неабходных крытэрыяў, яна мусіць стаць паўнапраўным сябрам ЕС".

У заяве таксама гаворыцца, што Вялікабрытанія "дапаможа Украіне як мага хутчэй стаць сябрам НАТА".

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі