Украіна ўнесла Дэпардзьё ў свой “чорны спіс”

Украінскія ўлады забаранілі французскаму акцёру Жэрару Дэпардзьё уезд на тэрыторыю краіны тэрмінам на пяць гадоў. Такую інфармацыю распаўсюдзіла выданне “Апостроф” са спасылкай на Службу бяспекі Украіны.

Сваё рашэнне ўлады тлумачаць захаваннем бяспекі дзяржавы.

Спіс з 500 дзеячаў мастацтва, у які трапіў француз, быў накіраваны ў СБУ, а таксама ў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны і Нацыянальны савет па пытаннях тэле- і радыёвяшчання. Гэта “чорны спіс” артыстаў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы Украіны.

Дэпардзье мае расійскі пашпарт, які ён атрымаў ў пачатку 2013 года, каб пазбегнуць высокіх падаткаў на раскошу ў сябе на радзіме. Сёлета 22 траўня ў Канах ён заявіў, што любіць Расію і Украіну, якая з’яўляецца яе часткай.  
На мінулым тыдні французскі артыст наведаў Беларусь і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі