Украіна заклікае ААН прызнаць галадамор 1930-х генацыдам

Украіна заклікала Арганізацыю Аб’яднаных Нацый прызнаць галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам. Адпаведную заяву зрабіў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны Пётр Дацэнка. Ён выказаў меркаванне, што “такі крок унясе важны ўнёсак у прадухіленне злачынстваў генацыда і іншых злачынстваў супраць чалавечнасці ў будучым”.

Украінскі МЗС нагадвае, што ад штучна арганізаванага камуністычнымі ўладамі голаду ва Украіне ў 1932-1933 гады загінулі ад 7 да 10 мільёнаў чалавек – 25% насельніцтва гэтай рэспублікі.

РИА “Новости”



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі