Украінцы прызналі гурт "Ляпис Трубецкой" украінскім

Гурт "Ляпис Трубецкой" атрымаў узнагароду "Альбом года" за альбом "Манифест", які выйшаў увосені. Упершыню лаўрэатам украінскай рок-прэміі "Непопса" стаў беларускі гурт.  Заснавальнікам узнагародаў, якія спецыялізуюцца ў вобласці рок-музыкі, з'яўляецца папулярнае ўкраінскае радыё "Джэм FM". Само мерапрыемства адбывалася ў Кіеве, было закрытым і таму вельмі цёплым. Сярод пераможцаў узнагароды, вядома, дамініравалі ўкраінцы – "Вопли Видоплясова", "Бумбокс", "Esthetic Education" ды іншыя. Тым больш значная перамога "Ляпісаў", прычым у адной з галоўных намінацый. 

Нагадаем, што ў гэтым годзе гурт "Ляпис Трубецкой" ужо перамог ў намінацыях  "Гурт года" і "Рок" на ўзнагародах "Звуковая дорожка" (Расія), у намінацыі "Кліп года" на ўзнагародах "Чартова дюжина" (Расія), у намінацыях "Лепшы рок-альбом" і "Прыз вялікага журы" на ўзнагародах "Experty.by" (Беларусь), у намінацыях "Гурт года", "Альбом года", "Песня года" на ўзнагародах "Рок-каранацыя" (Беларусь). 

Акрамя гэтага у першай дэкадзе мая мусіць адбыцца доўгачаканы тур гурта з альбомам «Маніфест» па Беларусі.  

3 мая – Брэст, Лядовы палац
4 мая – Гомель, Лядовы палац
5 мая – Гродна Лядовы палац
6 мая – Ліда, РДК
7 мая – Магілёў, Лядовы палац
8 мая – Бабруйск, Лядовы палац
9 мая – Салігорск, Лядовы палац
10 мая – Наваполацк, Лядовы палац

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі