Украінец прызнаўся, што амаль 15 гадоў шпіёніў на карысць Беларусі
Грамадзянін Украіны прызнаўся, быццам амаль 15 гадоў шпіёніў на беларускія спецслужбы. Яго справу расследавала ўпраўленне Службы бяспекі Украіны ў Валынскай вобласці і накіравала ў суд, перадае Радыё "Свабода".
Аляксандру Ч. пагражае ад 12 да 15 гадоў зняволення.
Следства вінаваціць мужчыну ў дзяржаўнай здрадзе, учыненай наўмысна на шкоду дзяржаўнай і інфармацыйнай бяспецы Украіны.
У матэрыялах справы сцвярджаецца, што напрыканцы лета 2004 года Аляксандр Ч. даў вусную і пісьмовую згоду начальніку аддзелу разведкі Пінскага памежнага атраду "Рэчыца" пра канфідэнцыйнае супрацоўніцтва. Ён нібыта мусіў перадаваць беларускаму боку інфармацыю пра сістэму бяспекі дзяржаўнай мяжы і асабісты склад падраздзяленняў на памежных участках у Ратнаўскім і Дубровіцкім раёнах Валынскай вобласці. Перадача інфармацыі вялася праз мабільны тэлефон. Супрацу з беларускімі памежнікамі ён працягваў да свайго звароту ў СБУ.
Дарэчы, раней украінцаў, якія добраахвотна прызнаваліся ў працы на замежныя спецслужба, ад крымінальнай адказнасці пазбаўлялі. Аднак гэта ўжо пяты выпадак, калі пры падобным прызнанні грамадзяніну Украіны пагражае рэальны турэмны тэрмін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.