Украінскага журналіста Паўла Шаройку ўтрымліваюць у СІЗА КДБ

Украінскага журналіста Паўла Шаройку ўтрымліваюць у СІЗА КДБ

Украінскі журналіст Павел Шаройка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ Беларусі ў Мінску. Пра гэта паведамляе 112 Украіна са спасылкай на амбасадара Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.

Да затрыманага дапусцілі ўкраінскага консула пасля таго, як беларускаму боку быў накіраваны адпаведны запыт. Таксама консул сустрэўся з жонкай Шаройкі і з яго адвакатам.

Паводле Кізіма, журналіста вінавацяць у шпіянажы. Амбасадар адзначыў, што МЗС Беларусі пакуль не пракамэнтаваў затрыманне Шаройкі.

17 лістапада Амбасада Украіны і ўкраінскія СМІ паведамілі пра арышт 25 кастрычніка ў Мінску ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі. Нацыянальны саюз журналістаў Украіны патрабуе ад Беларусі неадкладнага вызвалення затрыманага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі