Украінская дэлегацыя накіроўваецца на перамовы ў Беларусь
Трэці раўнд украінска-расійскіх перамоваў пачнецца ў Беларусі 7 сакавіка ў 17:00 па Мінску (16:00 па Кіеве). Украінская дэлегацыя ўжо выправілася ў Белавежскую пушчу. Зменаў у яе складзе няма, паведамляе дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Раней у Беларусі прайшлі два раўнды ўкраінска-расійскіх перамоваў: першы — 28 лютага, другі — 3 сакавіка. Тым часам у Кіеве загінуў Дзяніс Кірэеў, член украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй у першым раўндзе.
10 сакавіка ў Анталіі можа прайсці трохбаковы саміт з удзелам кіраўнікоў МЗС Расіі Сяргея Лаврова, Украіны Дзмітрыя Кулебы і Турцыі Меўлюта Чавошоглу. Гэта была б першая сустрэча паміж высокімі прадстаўнікамі Украіны і РФ па-за працэсам перамоў дэлегацый у Беларусі.
За кілька хвилин почнемо розмовляти з представниками країни, яка всерйоз вважає, що масштабне насильство над мирним населенням – це аргумент. Доведемо, що це не так. Не звертайте уваги на різні токсичні прізвища на кшталт Янукович, Бойко, Мураєв, які тягнуть по дурості росіяни. pic.twitter.com/t6tOqrHzFv
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 7, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.