Украінская разведка: Шаройка звольнены ад нас у 2009 годзе

Украінская разведка: Шаройка звольнены ад нас у 2009 годзе

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны выступіла з афіцыйнай заявай наконт затрыманага ў Беларусі журналіста Паўла Шаройкі

20 лістапада Камітэт дзяржбяспекі паведаміў, што ўкраінца, затрыманага 25 кастрычніка, падазраюць у шпіянажы. Нібыта, ён стварыў шпіёнскую сетку ў нашай краіне, пра што прызнаўся падчас допытаў. Разам з Шаройкам затрымалі неназванага беларуса, якога падазраюць у здрадзе Радзіме. 

Служба па сувязях з грамадскасцю ГУР Мінабароны Украіны заяўляе, што агучаная беларускай спецслужбай інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Украінская разведка прызнае, што Павел Шаройка служыў у іх начальнікам прэс-службы. "У 2009 годзе ён быў звольнены з ваеннай службы па стане здароўя. Пасля вызвалення П. Шаройка працаваў па раней набытай спецыяльнасці — журналістам украінскіх СМІ, у тым ліку карэспандэнтам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі