"Украінская сіла дамінуе" — Зяленскі ацаніў сітуацыю на фронце

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў сітуацыю на фронце. "Баі — цяжкія. Акупанты ўсімі сіламі спрабуюць спыніць нашых хлопцаў, кажа ён у чарговым відэазвароце. — Штурмы вельмі жорсткія. Купянскі, Ліманскі, Бахмуцкі, Мар'інскі, Аўдзееўскі напрамкі, паўднёвыя напрамкі — паўсюль няпроста. Але, што б не рабіў вораг, менавіта ўкраінская сіла дамінуе".

Зяленскі асабліва адзначыў байцоў 15-й брыгады аператыўнага прызначэння Нацгвардыі, якая ваюе на Мелітопальскім напрамку.

У чацвер камандуючы сухапутнымі войскамі УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі заявіў, што на Бахмуцкім напрамку ўкраінскія войскі працягваюць ісці наперад. І ён працуе над тым, каб тэмпы гэтага наступу павялічыліся. Украінскія байцы, якія там ваююць, пішуць, што расіяне ўводзяць рэзервы, гэта і стрымлівае прасоўванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі