Украінская удзельніца «Еўрабачання» збірае грошы на кітайскія дэкарацыі

Украінская спявачка Святлана Лабада заклала кватэру, каб знайсці грошы для ўдзелу ў міжнародным песенным конкурсе «Еўрабачанне-2009».


Спявачка падкрэсліла, што на дадзены момант у яе сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці.

Яна не ўдакладніла пра якую суму ідзе гаворка, але расказала, што абвясціла збор сродкаў у інтэрнэце. Усе грошы, атрыманыя ад фанатаў, Лабада адразу адпраўляе на выраб дэкарацый у Ганконгу.

Святлана Лабада звярнулася да ўкраінцаў за фінансавай дапамогай у падрыхтоўцы да міжнароднага конкурса  "Еўрабачанне". Яна адзначыла, што ні дзяржава, ні спонсары ва ўмовах фінансавага крызісу не прымаюць удзел ў падтрымцы ўкраінскай артысткі на конкурсе.


korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі