Украінскі мітрапаліт узнагародзіў журналіста Еўрарадыё (фота)
Змітра Лукашука адзначылі за "ахвярную працу па асвятленні падзей Рэвалюцыі Годнасці, барацьбы ўкраінскага народа з вайсковай агрэсіяй"
Адпаведны ўказ падпісаў мітрапаліт Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі Антоній. У ім адзначаецца, што зроблена гэта на 500-я ўгодкі "перамогі Беларуска-Украінскага войска над маскоўскімі захопнікамі пад Оршай". Мітрапаліт Антоній адзначыў "ахвярную працу па асвятленні падзей Рэвалюцыі Годнасці, барацьбы ўкраінскага народу з вайсковай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі".
Зміцер Лукашук атрымаў ганаровую грамату.
Фота — Facebook, pomisna.in.ua