Украінскія сілавікі спрабуюць адрэзаць данецкіх баевікоў ад Горлаўкі
Сілы АТА засяродзіліся на раздзяленні двух гарадоў.
Як паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр Антытэрарыстычнай аперацыі, ніводнага дня не праходзіць без абстрэлаў украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку з боку Расіі. Толькі сёння абстрэлы пазіцыяў вяліся літаральна кожную гадзіну.
Пры гэтым ў выніку ўмела спланаванай аперацыі сілы АТА вызвалілі Жданаўку ў Данецкай вобласці. Падраздзяленне ўкраінскіх вайскоўцаў працягваюць выконваць баявыя заданні наконт паражэння жывой сілы баевікоў і іх агнявых сродкаў.
Фота: REUTERS