Уладзімір Макей: У беларусаў няма праблем з выездам у Еўрасаюз

Пытанне адмены віз з Еўрасаюзам будзе вырашана ў будучыні ў адпаведнасці з інтарэсамі грамадзян абодвух бакоў. Такое спадзяванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на прапанову польскага амбасадара Лешка Шарэпкі адмяніць візы.



Макей: “Тут мы маем дачыненне з парадаксальнай сітуацыяй. У 2004 годзе Беларусь прапанавала ЕС распачаць працы па спрашчэнні візавага рэжыму і дамовы па рэадмісіі. Да 2011 года ЕС нам адмаўляў. І калі былі ўведзеныя санкцыі, Еўрасаюз нечакана змяніў меркаванне. У гэтай сітуацыі прыняцце гэтай прапановы было з нашага боку маласур’ёзным. Спадзяюся, што ў будучыні гэта справа будзе вырашана ў адпаведнасці з інтарэсамі грамадзян абодвух бакоў. З іншага боку, выезд у Еўрасаюз не з’яўляецца сёння праблемай, паколькі Беларусь займае першае месца ў свеце з пункту гледжання колькасці шэнгенскіх віз на 1 тысячу грамадзян”.



Нагадаем, 14 лістапада польскі амбасадар у Беларусі Лешак Шарэпка заявіў, што яго краіна выступае за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму, аж да адмены віз.



“Мы прыхільнікі таго, каб цалкам адмяніць візавы рэжым з Беларуссю", — сказаў Шарэпка.



Амбасадар кажа, што для такога рашэння патрабуюцца адпаведныя крокі з беларускага боку. Шарэпка разлічвае, што бакі здолеюць арганізаваць кансультацыі, у тым ліку і па гэтым пытанні.



Па яго словах, летась Польшча выдала грамадзянам Беларусі каля 350 тысяч шэнгенскіх віз, сёлета такіх віз будзе выдадзена каля 360 тысяч.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі