Уладзімір Макей знаходзіцца ў Іране

Уладзімір Макей / Еўрарадыё
Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца ў Іране. 26 кастрычніка пачаўся яго афіцыйны візіт у гэтую краіну, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. БЕЛТА адзначае, што "падрабязнасці пакуль не паведамляюцца".

Візіт у Іран Макея адбываецца ў час, калі ў гэтай краіне не сціхаюць пратэсты, калі працягваецца скандал вакол паставак іранскіх баявых дронаў Расіі (іх яна выкарыстоўвае для ўдараў па Украіне). Напярэдадні ў горадзе Захедан былі забітыя іранскія сілавікі (палкоўнік і генерал), якія якраз адказвалі за гэты праект. Супраць Ірана ўводзяцца санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі