Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да -15 градусаў

Лютаўскі мароз

Лютаўскі мароз / pixabay.com

У пятніцу, 9 лютага, у Беларусі магчымыя невялікія ападкі — снег і мокры снег (у дзённыя гадзіны — пераважна на поўдні краіны). Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на дарогах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 градуса ў Брэсцкай вобласці да -11 на Віцебшчыне (пры праясненнях — да -15, у Мінску — 5-7 марозу), удзень — ад -4 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1).

У выходныя ўмовы надвор'я істотна не зменяцца, але ападкаў стане больш.

Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да -15 градусаў
vk.com/belgidromet
Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі будзе да -15 градусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі