Уначы затрымалі Андрэя Дундукова

Уначы затрымалі Андрэя Дундукова

Уначы затрымалі Андрэя Дундукова. Адбылося гэта, калі ён разам з жонкай і дзіцём ехаў на адпачынак, інфармуе Радыё Свабода.

Пра прычыны затрымання пакуль нічога невядома. Дундукоў у мінулым быў актывістам дэмакратычнага руху. Пра яго таксама вядома, як пра аматара экстрэмальнага турызму з досведам скачкоў з парашутам, страйкболу. Як даведалася Еўрарадыё, Андрэй Дундукоў працаваў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Як інфармавала Еўрарадыё, увечары 21 сакавіка ў Мінску былі затрыманыя кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха і адзін з былых кіраўнікоў "Белага легіёну" Міраслаў Лазоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі