Уночы на 22 лістапада ў Беларусі будзе да -4°С

Прырода Беларусі / Еўрарадыё
Прырода Беларусі / Еўрарадыё

Сур'ёзныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі ўночы на 22 лістапада. Паветра астыне да 4 градусаў марозу. Такі прагноз на бліжэйшыя суткі дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы краіны выпадзе снег або пройдзе дождж.

На дарогах будзе коўзка.

Тэмпература паветра ўначы: ад -4 да +1 градуса. Удзень — ад 0 да +6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі