Урад і Адміністрацыя прэзідэнта прынялі план па лібералізацыі эканомікі

Кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта 15 студзеня прынялі план па лібералізацыі эканомікі Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур 16 студзеня.

Ён зазначыў, што план уключае 52 мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў 12 асноўных блокаў. "Гэты дакумент закліканы працягнуць дзеянні урада па стварэнні прававога поля для больш простага і ўраўнаважанага вядзення бізнесу", — зазначыў А.Тур.

Сярод асноўных блокаў плана ён назваў: заяўны прынцып стварэння прадпрыемстваў; зняцце адміністрацыйных бар'ераў; спрашчэнне працэдур сертыфікацыі, узгадненняў з санітарнымі, супрацьпажарнымі інспекцыямі.


 

  У плане таксама адлюстраваныя схемы ўдасканалення сістэм падаткаабкладання, мытнага афармлення і кантрольнай дзейнасці, маёмасных і зямельных адносін, развіцця фінансавага рынку, інвестыцыйнай дзейнасці, цэнавага і антыманапольнага рэгулявання, развіцця самазанятасці насельніцтва, стымулявання рынку працы, рэгулявання грашова-крэдытных адносін у банкаўскай сферы і інш. Сярод мерапрыемстваў — устанаўленне долі малых прадпрыемстваў для ўдзелу ў дзяржаўных закупках, зняцце абмежаванняў на імпарт рыбы і інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі