Ураджэнец Мінска Арцём Мілеўскі названы найлепшым гульцом Украіны
Ураджэнец Мінска, нападаючы кіеўскага "Дынама" Арцём Мілеўскі названы найлепшым гульцом Украіны сезона 2008/2009. Ён перамог у апытанні, якое праводзілі часопіс "Футбол" і сайт Football.ua. Асноўным канкурэнтам Мілеўскага ў барацьбе за "Залаты мяч Украіны" быў абаронца данецкага "Шахцёра" харват Дарыё Срна. У выніку Арцём Мілеўскі апярэдзіў яго болей чым на 400 ачкоў, паведамляе агенцтва "Минск-новости".