Ураджэнка Беларусі асуджана на 13 гадоў за апраўданне агрэсіі Расіі

Пасля расійскага абстрэлу

Пасля расійскага абстрэлу / t.me/V_Zelenskiy_official/

Ураджэнка Беларусі асуджана на 13 гадоў зняволення за апраўданне агрэсіі Расіі супраць Украіны. Жанчына працавала суддзёй у крымскім арбітражным судзе, падтрымала расійскую акупацыю паўвострава і добраахвотна атрымала грамадзянства РФ, паведамляе Радыё Свабода.

Вядома, што асуджаная ўраджэнка Бярозы ў Брэсцкай вобласці. Яе справу аб дзяржаўнай здрадзе разглядаў адзін з раённых судоў Кіева.

Высветлілася, што крымінальную справу на жанчыну распачалі яшчэ ў 2016 годзе, але прысуд вынеслі толькі цяпер. У асуджанай канфіскуецца ўся маёмасць.

Летась стала вядома, што ва Украіне за апраўданне расійскай агрэсіі збіраюцца судзіць 62-гадовую ўраджэнку Беларусі (яна з Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Жанчына была выкладчыцай аднаго з ВНУ і падчас дыстанцыйнай лекцыі, якую яна праводзіла праз Zoom, дапусціла некалькі выказванняў пра ўкраінскае кіраўніцтва і яго палітыку. Адзін са студэнтаў запісаў гэтую лекцыю. Так і ўзнікла крымінальная справа. Былі ва Украіне і іншыя справы, распачатыя на ўраджэнцаў нашай краіны. А СБУ шукае ўраджэнку Віцебска, грамадзянку Украіны Галіну Кацюшчанка, якая праводзіла незаконны рэфэрэндум аб далучэньні да Расіі акупаваных тэрыторый Запарожскай вобласці Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі