Ураджэнка Мінска — у спісе самай багатай моладзі свету паводле версіі Forbes

Ураджэнка Мінска — у спісе самай багатай моладзі свету паводле версіі Forbes

Часопіс Forbes уключыў ураджэнку Мінска Крысціну Базан у спіс самых багатых людзей свету да 30 гадоў. Дзяўчына стала вядомай і багатай, дзякуючы блогу пра моду і сацсетцы Instagram.

У адным з інтэрв'ю Крысціна распавядала, што дзяцінства правяла ў Мінску. Потым яе сям'я пераехала ў Амерыку, а адтуль у Швейцарыю.

У 2011 годзе Крысціна Базан разам з фатографам Джэймсам Шарданэ стварыла блог пра моду Kayture. Блог хутка атрымаў шалёную папулярнасць і стаў асноўным заняткам дзяўчыны.

Цяпер за фотаздымкамі Базан у Instagram сочаць больш за 2,3 млн падпісчыкаў. З ёй супрацоўнічаюць такія люксавыя брэнды, як Louis Vuitton і Chopard.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі