Урон ад расійскага ўварвання ва Украіну складзе не менш як $1 трлн

Горад Барадзянка пасля прыходу "рускага свету"
Горад Барадзянка пасля прыходу "рускага свету"

Урон ад расійскага ўварвання ва Украіну складзе не менш як 1 трлн долараў. Пра гэта распавёў падчас Усеўкраінскага тэлемарафону намеснік міністра эканомікі Аляксандр Грыбан.

“Гэта — страты інфраструктуры, медыцынскай інфраструктуры, адукацыйнай. Ёсць некалькі ўзроўняў — дзяржаўны, муніцыпальны, прыватны. Усе гэтыя страты каласальныя. Падлік канчатковы яшчэ вядзецца, але гэта не менш за трыльён долараў. І ў нас сапраўды будзе вельмі шмат працы па аднаўленні", — сказаў ён.

З пачатку вайны, 24 лютага, расійскія войскі працягваюць знішчаць грамадзянскую інфраструктуру ўкраінскіх населеных пунктаў. У сярэдзіне сакавіка прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль казаў, што паводле папярэдніх падлікаў на аднаўленне Украіны трэба больш за 500 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі