Ус кажа, што газеты не хочуць друкаваць яго праграму. Рэдакцыі пярэчаць

Кандыдат у прэзідэнты Дзмітры Ус заявіў, што яго перадвыбарную праграму адмовіліся друкаваць дзяржаўныя газеты "Советская Белоруссия", "Звязда" і "Минский курьер". Па словах Уса, дзяржаўным СМІ не спадабалася тая частка праграмы, дзе ён параўноўвае сённяшнюю выбарчую сістэму Беларусі з выбарчай сістэмай Нямеччыны 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Еўрарадыё датэлефанавалася ва ўсе тры рэдакцыі. Паўсюль нас паінфармавалі, што ніхто друкаваць перадвыбарную праграму Уса не адмаўляўся. Намеснік рэдактара "Минского курьера" Алег Пахолкін паведаміў, што газета прыняла праграму палітыка:

Пахолкін: "Мы прынялі. Толькі мы яе яшчэ не разглядалі. Прыходзіў яго прадстаўнік - распісаўся".

У газеце "Звязда" Еўрарадыё сказалі, што ніхто друкаваць праграму Уса не адмаўляўся. Але памылкі ў тэксце папрасілі выправіць. І сёння ж прадвыбарчую праграму кандыдата мусіць прынесці давераная асоба кандыдата:

"Звязда": "Не, мы не адмовілі. Як мы можам адмаўляць? Яго давераная асоба забрала назад праграму, бо там ёсць памылкі. Мы чакаем, зараз павінен назад прынесці"

Абверглі адмову ў друкаванні праграмы кандыдата і ў "Советской Белоруссии".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі