Увечары 17 сакавіка ў Мінску спынялася метро і знікала святло

Увечары 17 сакавіка ў Мінску спынялася метро і знікала святло

Увечары 17 сакавіка мінчукі сталі пісаць у сацсетках пра перабоі ў працы метрапалітэна. "Я на маскоўскай лініі назіраю, як народ натоўпамі выходзіць са станцыі", — адзначыў грамадскі дзеяч Юрый Меляшкевіч.

Прычынай некаторыя назвалі загаранне ў кабельным калектары на Нямізе. Пра гэтую аварыйную сітуацыю паведаміла ў сваім твітары Мінскае гарадское ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. "Пагрозы людзям няма. Тушым", — дадалі ратавальнікі. Гэтая аварыя прывяла да таго, што ў цэнтры сталіцы ў многіх дамах знікла электрычнасць.

Прэс-служба мінскага метрапалітэна паведаміла ў сваім твітары, што на станцыі метро "Акадэмія навук" пад цягнік трапіў малады хлопец. Затрымка ў руху цягнікоў склала 20 хвілінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі