Ва Украіне параненая і кантужаная група каліноўцаў, сярод іх — Урбановіч
Дзяніс Урбановіч / t.me/dzianisurbanovich
Ва Украіне паранена некалькі беларускіх добраахвотнікаў (дакладная колькасць не называецца). Сярод іх — Дзяніс Урбановіч ("Ваўкалак"). Адбылося гэта "ў ходзе баявых задач на ўсходзе Украіны", паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага. Усе параненыя знаходзяцца ў шпіталі, іх жыццю пагрозы няма. Кантузіі атрымала група эвакуацыі.
Напярэдадні з'явілася інфармацыя пра параненых двух байцоў батальёна "Волат". Адзін з іх — Кірыл Іваноў ("Тор"). У яго гэта першае раненне, а вось Урбановіч паранены не першы раз. У траўні ён быў кантужаны на фронце, у сярэдзіне снежня ў яго руку патрапіў аскепак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.