Ва Украіне разбіўся знішчальнік Су-27, абодва пілоты загінулі

Ва Украіне разбіўся знішчальнік Су-27, абодва пілоты загінулі

Ва Украіне разбіўся самалёт-знішчальнік Су-27. Як паведамляе Генштаб Узброеных сіл краіны, ён выконваў вучэбна-баявы палёт. На месцы падзення самалёта знойдзеныя целы двух пілотаў.

Здарэнне адбылося ў Вінніцкай вобласці, дзе цяпер праходзяць сумесныя з NATO вучэнні “Чыстае неба-2018”. Для ўдзелу ў манеўрах сабраныя дзясяткі самалётаў і верталётаў, а таксама вайскоўцы з Украіны і 9 краін NATO, у тым ліку з ЗША і Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі