Ва Украіну ўварвалася "Армія Пуціна"
Гэтае вайсковае ўзброенае фармаванне незаконна перайшло расійска-ўкраінскую мяжу.
"Армія Пуціна" аб'ядналася з батальёнам баевікоў "Зара" і цяпер налічвае каля 900 чалавек. Пра гэта ў Вярхоўнай Радзе заявіў дэпутат Аляксандр Кузьмук. Ён адзначыў, што баевікі маюць цяжкую бронетэхніку, інфармуе УНІАН.
Нагадаем, напярэдадні ўкраінскія сілавікі заявілі, што ў Луганскай і Данецкай абласцях налічваецца да 20 тысяч удзельнікаў незаконных узброеных фармаванняў. У іх уваходзяць і мясцовыя жыхары, і грамадзяне Расіі. Большасць апошніх патрапілі ва Украіну нелегальна.
Фота — ria.ru