Вакаліста ірландскага гурта Boyzone знайшлі мёртвым на іспанскім курорце

Вакаліст ірландскага поп-гурта Boyzone Стывен Гэйтлі знойдзены мёртвым на іспанскім востраве Маёрка.
Па словах сяброў 33-гадовага музыкі, Гэйтлі сканаў увечары ў суботу, пасля таго як схадзіў на вечарынку ў курортным горадзе Пальма-дэ-Маёрка, дзе ён праводзіў выхадныя.

Акалічнасці смерці спевака пакуль не вядомыя, паведамляе выданне News of the World. Гурт Boyzone утварыўся ў 1993 годзе і практычна адразу стаў папулярным, асабліва ў Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, а таксама ў шэрагу азіяцкіх краін.

На працягу першых сямі гадоў свайго існавання Boyzone прадалі больш за 15 мільёнаў запісаў і шэсць разоў узначальвалі нацыянальны хіт-парад Вялікабрытаніі, адзначае Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі