Варшаву апанаваў смог, а ў Мінску ― дымка: што гэта значыць

Варшаву апанаваў смог, а ў Мінску ― дымка: што гэта значыць

З-за нізкіх тэмператур  у суседняй Варшаве назіраецца смог, узровень забруджанасці паветра дробнымі часціцамі на 300% і болей перавышае норму. У Мінску людзі таксама пачынаюць скардзіцца на дыскамфорт. Глядзім, ці ўсё ў парадку.

Згодна з маніторныгам паветра, у Мінску узровень дробных часціц у паветры не вышэйшы за норму па ўсіх раёнах (0,3 дапушчальнай нормы). Менавіта з-за гэтага паказчыка забруджанасці пакутуюць людзі ў польскай сталіцы.

У Мінску павышаны толькі адзін паказчык ― узровень аксіду азоту. Ён вышэй за норму ў 2,48 разы на поўначы Мінска у раён вуліцы Герояў 120 дывізіі ва Уруччы. У іншых раёнах перавышэння нормы няма.

Гэта звязана з нізкімі тэмпературамі паветра. Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Гідрамета Багдана Казерук.

Багдана Казерук: "Нейкай небяспекі няма, але гэта проста непрыемна. Праз дзень сітуацыя зменіцца да лепшага, бо ў чацвер прагназуецца шквалісты вецер. Цяпер ёсць скаргі на дыскамфорт з Фрунзенскага раёна, бо расце канцэтрацыя аксіду азоту. Мы накіравалі папярэджанні транспартным і прамысловым прадпрыемствам”.

Апошні раз падобная сітуацыя ў Мінску назіралася летась, у першай дэкадзе жніўня. Тады гэта было звязана з анамальна высокімі тэмпературамі і дэфіцытам ападкаў. Павышаны ўзровень аксіду азоту мінчанам не пагражае, мяркуюць сіноптыкі. Гэта толькі стварае дыскмфорт, калі гуляць на вуліцы ў раёнах, дзе паказчык перавышае норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі