"Вашынгтон" адклікаў з мінскага "Дынама" Аляксея Протаса

"Вашынгтон" адклікаў з мінскага "Дынама" Аляксея Протаса

"Вашынгтон" адклікаў з арэнды ў мінскім "Дынама" 20-гадовага Аляксея Протаса, паведамляе клубная прэс-служба. Ён быў у складзе дынамаўцаў з лета мінулага года. У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ нападаючы ў 58 матчах закінуў 10 шайбаў і зрабіў 8 выніковых перадачаў, у 5 гульнях плэй-оф Кубка Гагарына была 1 шайба і 3 перадачы.

Нападаючы стаў першым хакеістам мінскага "Дынама", прызнаным найлепшым гульцом па выніках аднаго з раўндаў плэй-оф.

Мяркуецца, што беларус будзе гуляць за фарм-клуб "Вашынгтона" ў АХЛ. Раней з мінскага "Дынама" ў "Нью-Джэрсі" быў адкліканы Ягор Шаранговіч, і ён паспяхова гуляе ў НХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі