Венесуэла ў імгле: чым жыве краіна пасля адключэння электрычнасці (фота)
Блэкаўт працягваецца трэція суткі / Reuters
Сканчаюцца трэція суткі, як Венесуэла жыве без электрычнасці. Яно адключылася увечары 7 сакавіка (па мінскім часе — 8 сакавіка каля 0:00).
У цемры засталіся жыхары 21 з 23 штатаў краіны. У тым ліку і яе сталіцы — горада Каракас, дзе перастала працаваць метро. Перабоі закранулі працу міжнароднага аэрапорта "Майкетыя", тэлефонных сетак і інтэрнэту. Электразабеспячэнне ў асобных раёнах сталіцы было адноўлена 8 сакавіка.
Дзеючы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ўсклаў адказнасць за блэкаўт на ЗША. Ён заявіў, што збой адбыўся з-за кібератакі на венесуэльскую гідраэлектрастанцыю "Эль-Гуры". Дзярждэпартамэнт ЗША адхіліў гэтыя абвінавачванні. Апазіцыя сцвярджае, што на станцыі адбыўся выбух з-за звышнагрузак.
Што адбываецца на вуліцах Венесуэлы, на якія кожны вечар апускаецца імглу? Вось фотарэпартаж пра гэта: