Вернікаў "Новага Жыцця" прыгразілі выселіць з міліцыяй

Вернікаў пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" прыгразілі выселіць з будынку пры дапамозе міліцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Прадстаўнікі ЖРЭА Маскоўскага раёна наведалі царкву 19 траўня. Яны патрабавалі вызваліць будынак, спасылаючыся на тое, што грошы за яго выплачаныя царкве. Аднак пратэстанты адмовіліся пакідаць царкву і патлумачылі, што ўсю суму — 37,5 мільёнаў рублёў — яны вярнулі назад на рахунак "Мінгармаёмасці".

Камунальныя чыноўнікі ў адказ прыгразілі прыйсці з судовымі выканаўцамі і міліцыяй. Па словах Сяргея Луканіна, цяпер вернікі ў царкве нясуць пастаянную вахту:

Луканін: “У нас ёсць вахта. Пра гэта ведаюць таксама і ўлады. У нас там увесь час знаходзяцца людзі, якія нясуць ахову нашага будынку. Але мы больш за ўсё спадзяемся на ахову Божую”.

Нагадаем, што Мінгарвыканкам спрабуе выселіць вернікаў "Новага Жыцця" з 2005 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі