Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко выступіць перад дэпутатамі і сенатарамі

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко выступіць перад дэпутатамі і сенатарамі

У сераду, 31 траўня, пройдзе сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (пачатак — у 10.00). З асноўным дакладам перад дэпутатамі і сенатарамі выступіць намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко. Тэма — “Пра пытанні развіцця сацыяльнай сферы”. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў, на пасяджэнні чальцы ўраду адкажуць на пытанні.

Тэлеканал “Беларусь 1” удакладняе, што размова пойдзе пра занятасць насельніцтва, пра стварэнне новых працоўных месцаў, пра рэфармаванне сістэмы адукацыі, пра сітуацыю з аховай здароўя, пра развіццё фізкультуры і спорту.

Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко выступіць перад дэпутатамі і сенатарамі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі