Відэа, як 11-гадовы Мікалай Лукашэнка працаваў на трактары "Беларус"
У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" з'явіўся сюжэт, як Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем і групай асобаў касіў траву. Спачатку яны працавалі з косамі ў руках. Пасля Аляксандр Лукашэнка стаў працаваць на трактары "Беларус". Разам з ім у кабіне сядзеў сын Мікалай. Пасля і ён (у 11 гадоў!) кіраваў трактарам.
Дарэчы, Лукашэнкі былі апранутыя ў белыя майкі з беларускім арнаментам.