Відэахіт: Міністр ЖКГ збягае ад журналістаў, пачуўшы пытанні пра камуналку

Відэахіт: Міністр ЖКГ збягае ад журналістаў, пачуўшы пытанні пра камуналку

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў не здолеў адказаць на пытанні журналістаў, ці будуць мяняцца тарыфы на камуналку і колькі працэнтаў ад кошту жыроўкі пакрывае насельніцтва. Нечаканы дыялог чыноўніка з журналістамі адбыўся ў холе Дома ўраду, дзе ў чацвер адбылася заключная сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў V склікання.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё: Пакуль што невядома, ці будуць мяняцца тарыфы (на паслугі ЖКГ) цягам наступнага года?

Аляксандр Церахаў, міністр ЖКГ: Я не ўпаўнаважаны адказваць на гэтыя пытанні.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё: Колькі адсоткаў ад кошту паслуг ЖКГ цяпер пакрывае насельніцтва?

Аляксандр Церахаў, міністр ЖКГ: (паціскае плячыма)… У мяне няма такой інфармацыі.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё: Скажыце, калі ласка, ці адмовіліся ад планаў, каб у 2018 годзе насельніцтва аплачвала 100% камуналкі?

Аляксандр Церахаў, міністр ЖКГ: … (сыходзіць).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі