Віктар Івашкевіч: "Чарнобыльскі шлях" пойдзе па нашым маршруце
Аргкамітэт па правядзенні "Чарнобыльскага шляху" абмеркаваў прапанову Мінгарвыканкама, паводле якой ад Акадэміі навук дэманстранты змогуць рухацца на плошчу Бангалор да Чарнобыльскай капліцы не па вуліцы Сурганава, а міма кінатэатра "Кастрычнік" па вуліцах Хмяльніцкай, Куйбышава і ўжо пасля па Сурганава.
Самі ж арганізатары планавалі прайсці 26 красавіка ад Акадэміі навук да плошчы Якуба Коласа, а адтуль — па вуліцах Веры Харужай і Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы. Паводле слоў намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, прынятае рашэнне весці калону якраз па гэтым маршруце, на які мінскія ўлады раней не далі санкцыі, а не па "задворках", прапанаваных чыноўнікамі.
Нагадаем, месцам збору дэманстрантаў у нядзелю прызначана пляцоўка каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук. Пачатак акцыі прызначаны на 12 гадзінаў, інфармуе "Хартыя-97".