Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Маямі

Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Маямі

Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Маямі. У суботу ў фінале беларуска без асаблівых цяжкасцяў перайграла расіянку Святлану Кузняцову (19-е месца ў рэйтынгу) — 6:3, 6:2. У Азаранкі не ўсё атрымлівалася: не ішла першая падача, было мала эйсаў, яна зрабіла шмат двайных памылак. І тым не менш Вікторыя выглядала значна лепш за саперніцу. Яна ўпэўнена давяла гульню да перамогі. Матч працягваўся 1 гадзіну 18 хвілін.

На шляху да фіналу беларуска перамагла пуэртарыканку Монікі Пуіг (67) — 6:2, 6:4, польку Магду Лінет (110) — 6:3, 6:0, брытанку Джаану Конта (23) — 6:4, 6:2, чацвёртую ракетку планеты іспанку Гарбін Мугурузу — 7:6, 7:6, трэцюю ракетку свету немку Ангеліку Кербер — 6:2, 7:5.

Адзначым, што беларуская тэнісістка выйграла 2 турніры запар — у Індыян-Уэлсе і ў Маямі. Для 26-гадовай Азаранкі гэты трафей стаў 20-м у кар'еры ў адзіночным разрадзе.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вікторыю Азаранка з заваяваннем тытула чэмпіёнкі Miami Open.

У Азаранкі цяпер 8-е месца ў рэйтынгу WTA. Аднак ужо ў панядзелак яна вернецца ў пяцёрку лепшых тэнісістак свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі